Адзінаму прыватнаму клубу Вышэйшай лігі Беларусі забаранілі замежны збор

“МЛ Витебск” на досрочном голосовании

Кавальчук адмяніў свой жа дазвол правесці “МЛ Віцебск” зборы на Кіпры / “МЛ Витебск”

Прыватны футбольны клуб “МЛ Віцебск” не будзе праводзіць трэніровачныя зборы за межамі Беларусі. Пра гэта паведамляюць Tribuna.com і ТГ-канал “Ухо”. Каманда, якая ў гэтым годзе будзе выступаць у Вышэйшай лізе, планавала выехаць на Кіпр.

Таксама не далі дазволу на замежныя зборы і жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ», кіраўніцтва якога двойчы звярталася да Мінспорту.

Па інфармацыі крыніц, міністр Сяргей Кавальчук забараніў клубу выезд. Пры гэтым яшчэ тыдзень таму сам Кавальчук даваў дазвол на правядзенне замежных збораў.

Пад час “выбараў” у Беларусі, клуб апублікаваў пост пра ўдзел у датэрміновым галасаванні.

Нагадаем, што з 2021 года Мінспорту ўвяло забарону на замежныя зборы для айчынных каманд.

Раней паведамлялася, што “МЛ Віцебск” плануе пабудаваць уласны стадыён у Віцебску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі