У футбольны чэмпіянат Польшчы перайшоў трэці нападнік з Беларусі

Герман Баркоўскі

Герман Баркоўскі / "Дынама-Брэст"

Футбаліст Герман Баркоўскі працягне кар'еру ў чэмпіянаце Польшчы.

Ён стане трэцім нападнікам, які пераходзіць у польскі чэмпіянат — пасля Іллі Шкурына і Яўгена Шыкаўкі.

22-гадовы форвард зборнай Беларусі да апошняга часу абараняў колеры брэсцкага "Дынама". Цяпер беларуская каманда заключыла пагадненне па яго трансферы з клубам "Пушча" з горада Непаламіцы.

У 2024 годзе Баркоўскі правёў за "Дынама-Брэст" 32 матчы. На яго рахунку 12 галоў і 16 галявых перадач. Па выніках сезона ён быў прызнаны лепшым нападнікам вышэйшай лігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі