Беларускаму пісьменніку Альгерду Бахарэвічу споўнілася 50 гадоў

Альгерд Бахарэвіч / Euroradio
31 студзеня беларускаму пісьменніку Альгерду Бахарэвічу споўнілася 50 гадоў. Віншуем!
Бахарэвіча называюць "сучасным класікам". Ён аўтар паўтара дзясятка кніг прозы. Сярод іх — "Дзеці Аліндаркі" (2014), "Сабакі Еўропы" (2017), які ў Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім".
Кнігі Альгерда Бахарэвіча перакладаюцца на розныя мовы свету. Ён з'яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій.
У 2023-м пісьменнік быў у эфіры Еўрарадыё (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.