Прэмію імя Міхася Стральцова атрымаў паэт Кастусь Цвірка

Зборнік вершаў Кастуся Цвіркі "Чатыры вятры"

Зборнік вершаў Кастуся Цвіркі "Чатыры вятры" / svaboda.org

У Вільні 14 лютага абвясцілі імя чарговага лаўрэата прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў паэт Кастусь Цвірка. Прэмію ён атрымаў за свой зборнік вершаў "Чатыры вятры".

Кастусю Цвірку 91 год, ён жыве ў мінску. На ўручэнне прэміі ён прыехаць не змог. Цвірка вядомы не толькі як паэт, празаік і перакладчык. Як выдавец ён заснаваў серыю "Беларускі кнігазбор", у якой выйшла 111 тамоў. Цяпер выданне серыі спынена.

Летась лаўрэатам прэміі Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака, які жыве ў Беларусі. Ён таксама не прыязджаў на ўручэнне прэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі