"Экстрэмісцкай" прызналі кнігу апавяданняў палітвязня Змітра Дашкевіча

Вокладка кнігі Змітра Дашкевіча "Чарвяк"

Вокладка кнігі Змітра Дашкевіча "Чарвяк" / Viesoji istaiga Gudu informacijos centras

У "экстрэмісцкі" спіс трапіла кніга апавяданняў палітвязня Змітра Дашкевіча "Чарвяк". Яна была выдадзеная ў Вільні ў 2013 годзе.

Адпаведнае рашэнне прыняў судо Заводскага раёну Мінска 11 лютага, заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс па рашэнні таго ж суда трапілі выданні журналіста Сяргея Навумчыка "Дзевяноста другi" і "Дзевяноста трэцi". Гэта нон-фікшн, у якім апісваюцца падзеі 1992 і 1993 гадоў у Беларусі. Аўтар шырока выкарыкарыстаецца газетнымі публікацыямі таго часу, а таксама публікуе дакументы, даступныя яму як тагачаснаму дэпутату Вярхоўнага Савета.

Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты "ВЯЧОРКА", "Лукабек", "Паца-Ваца", "Вестник Михеева: Беларусь и мир", "ZMAHAR", Instagram-старонкі "vaganovtor", "zivebelarus2022", "minsk_new.s", TikTok-старонкі "тгк: сливовая долина", "brest-region".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі