ЗША не далучыліся да заявы групы АБСЕ па "выбарах" у Беларусі

"Выбары" ў Беларусі / Reuters
ЗША не далучыліся да сумеснай заявы па "выбарах" у Беларусі.
Гэты дакумент падрыхтавалі ўдзельнікі нефармальнай групы АБСЕ "Сябры дэмакратычнай Беларусі". Раней Злучаныя Штаты падтрымлівалі заявы на гэтай пляцоўцы па беларускіх праблемах, але цяпер іх у спісе няма.
У заяве гаворыцца, што падзея 26 студзеня не была свабоднымі выбарамі і не адпавядала стандартам АБСЕ.
"Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы рэпрэсій, якія працягваюцца, адзначаюцца бесперапынным ціскам на грамадзянскую супольнасць, адвольнымі затрыманнямі і масавымі парушэннямі правоў чалавека, а таксама абмежаваннямі любога сапраўднага палітычнага ўдзелу і адсутнасць вартых даверу апазіцыйных кандыдатаў", — гаворыцца ў дакуменце.
Да заявы далучыліся 38 краін — гэта не толькі сябры ЕС, але і Канада, Паўночная Македонія, Боснія ды некаторыя іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.