Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы пераблытаў Беларусь з Балгарыяй

Майкл Уолц

Майкл Уолц / AP Photo

Дарадца Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы пераблытаў Беларусь з Балгарыяй. Але хутка выправіўся. На гэта звярнула ўвагу выданне Reform.news.

На брыфінгу 20 лютага Майкл Уолц расказваў пра вызваленне амерыканскіх грамадзянаў, затрыманых у іншых краінах. "Мы забяспечылі, усяго за месяц, вяртанне тузіна — 12 амерыканскіх закладнікаў з Расіі, з Балгарыі, з Венесуэлы, "Талібана" і ХАМАС", — сказаў ён. І адразу ж заўважыў сваю агаворку: "Прабачце, гэта з Беларусі, а не з Балгарыі".

Паводле Уолца, ніхто ў свеце больш не зможа браць амерыканскіх грамадзян у закладнікі, каб абмяняць на што-небудзь з выгадай для сябе.

Як паведамлялася раней, у студзені рэжым Лукашэнкі вызваліў грамадзянку ЗША Анастасію Нюфер, ураджэнку Беларусі. А ў лютым на волю выйшаў 56-гадовы грамадзянін ЗША Мікалай Шугаеў, таксама ўраджэнец нашай краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.