Чаму Дзярждэп маўчыць пра "выбары" ў Беларусі? Разбіраем з Цыганковым
![Дональд Трамп](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/347171322813240.jpg.webp?itok=WVh9I2dk)
Дональд Трамп / Reuters
— Я не думаю, што новая амерыканская адміністрацыя, асабліва ў першыя дні сваёй працы, неяк саступіць ці “прагнецца” ў сітуацыі што да Беларусі, — кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. — Такое развіццё падзеяў малаімавернае.
Нагадаем, што Дзярждэп дагэтуль не агучыў сваёй пазіцыі што да “выбараў” у Беларусі. Таксама 20 студзеня (у дзень інаўгурацыі) прэзідэнт Дональд Трамп даў загад спыніць фінансаванне многіх праектаў па ўсім свеце на 90 дзён.
У інтэрв’ю Еўрарадыё Віталь Цыганкоў разважае, ці не значыць гэта, што амерыканская палітыка ў дачыненні да Беларусі моцна зменіцца. Тым больш Лукашэнка агаварыўся, што вядзе перамовы з ЗША, і да таго ж выпусціў з-за кратаў грамадзянку Злучаных Штатаў Анастасію Нуфер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.