Паміж камуністамі і шпіцам: што паказаў сваёй “перамогай” Лукашэнка — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Каб прыцягнуць да сябе ўвагу Трампа, Лукашэнка ў дзень свайго самапрызначэння вызваліў грамадзянку ЗША, якую пэўны час таму лукашэнкаўскія карныя органы незаконна і затрымалі. Што да Трампа, то ён актыўна ўзяўся наводзіць парадак… усюды, дзе, як яму падаецца, гэтага парадку няма. Ад назваў гор і заліваў да праграм падтрымкі, на якія ЗША выдаткоўвае грошы.

Ці сапраўды Лукашэнка лічыць вызваленне незаконна затрыманай грамадзянкі ЗША “жэстам добрай волі” і ці будзе пажаданая для Мінска рэакцыя з боку Трампа на гэты “жэст”? Пра што сведчыць атрыманне “кандыдатам” ад камуністаў 3% на “выбарах” і чаму ўвагі да лукашэнкаўскага шпіца было больш, чым да Гайдукевіча з Канапацкай? Ці пойдзе Захад на аслабленне санкцыйнага ціску і ці не час дэмсілам мяняць стратэгію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі