Сталі вядомыя кампаніі-лідары па звальненнях работнікаў 2024 года

Праца, ілюстрацыйнае фота

Праца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Стала вядома, якія беларускія кампаніі ўвайшлі ў спіс лідараў па колькасці "страчаных" работнікаў 2024 года са студзеня па верасень уключна. Іх спіс апублікавалі "Кіберпартызаны".

Гаворка ідзе пра тыя выпадкі, калі людзі сышлі ад наймальніка, а новых на іх месца не ўзялі. У лідары трапілі такія кампаніі, як гандлёвая сетка "Санта", МТЗ, "Магілёўхімвалакно", "Еўрагандаль".

Лідарам па скарачэннях стала кампанія "ЗахадХімГандаль" — асноўная фірма, якая кіравала сеткай "Востраў чысціні і густу". Скарачэнні работнікаў звязаныя з ліквідацыяй арганізацыі. Дарэчы, раней работнікі выставілі кампаніі пазовы праз заробкі.

Таксама ў топ-10 увайшлі звязаныя з ёй кампаніі "ЗахадХімІнвест" і "ЗахадХімСэрвіс".

Другое месца па колькасці звольненых работнікаў заняла кампанія "Санта Рытэйл" — сетка крам "Санта". За дзесяць месяцаў мінулага года тут стала працаваць менш на 1688 чалавек.

Трэцяе месца па звальненнях заняў Мінскі трактарны завод. На МТЗ, паводле звестак "Кіберпартызан", колькасць работнікаў за студзень-верасень скарацілася на 739 чалавек. Гэта, дарэчы, амаль супадае з данымі афіцыйных прафсаюзаў. Яны паведамлялі, што на 9 лютага 2023 года на прадпрыемстве працавала каля 16 910 чалавек, а на 1 лістапада 2024-га — каля 15 690.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі