Новыя меры для ўтрымання выпускнікоў пасля адпрацоўкі рыхтуюць у Беларусі

Выпускнікоў хочуць мацней прывязаць да месца размеркавання

Выпускнікоў хочуць мацней прывязаць да месца размеркавання

Лукашэнкаўскія ўлады спрабуюць змагацца з дэфіцытам кадраў. Для гэтага яны хочуць сёлета ўнесці змены ў Кодэкс аб адукацыі, каб замацаваць выпускнікоў пасля размеркавання. Пра гэта "Кіберпартызаны" даведаліся з дакумента за подпісам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Валерыя Герасімава.

У дакуменце сцвярджаецца, што праблема цякучкі кадра у прафесіях датычыць выпускнікоў розных навучальных установаў. Таму змены ў Кодэкс аб адукацыі ўжо распрацаваныя.

Дзяржкантроль прапануе фармаваць месцы на прыём абітурыентаў у навучальныя ўстановы зыходзячы з патрэбаў дзяржавы, а не з попыту на прафесію сярод жыхароў. Таксама прапануецца ўвесці адказнасць для наймальнікаў за цякучку кадраў і звальненні маладых спецыялістаў.

У дакуменце гаворыцца, што ў сельскай гаспадарцы маладыя спецыялісты атрымліваюць па 700-800 рублёў, пры гэтым з іх яшчэ ўтрымліваюць грошы — напрыклад, за адсутнасць запчастак да тэхнікі, за падзеж жывёлы і г.д. Таксама апісваюцца выпадкі, калі маладым спецыялістам даюць жыллё без вокнаў, святла і ацяплення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.