Сітуацыя на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін

Мяжа / bvn.by
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы да 1 лютага зноў ускладнілася. На гэты раз уезду з Польшчы ў Беларусь даводзіцца чакаць гадзінамі — часам па 12 і больш. Пры гэтым, як паведамляюць удзельнікі чатаў па перасячэнні мяжы, вялікіх чэргаў няма.
Сітуацыя ўзнікла адначасова з-за некалькіх фактараў.
Па-першае, у чатах пішуць, што цяпер з Польшчы ў Беларусь едзе больш аўтобусаў, чым звычайна, і ўсе яны запоўненыя.
Па-другое, праблема ў працяглых праверках на мяжы. "Дадому праз зялёны калідор — поўная праверка. Чэкі, усё на вагі і рэнтген", — паведамляюць у чатах тыя, хто перасякае мяжу на аўтамабілі.
Правяраюць і тых, хто едзе аўтобусамі — і не толькі тавары. "Прайшлі пашпартны кантроль, але людзей затрымліваюць на допыты", — піша яшчэ адзін карыстальнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.