Ці працягне Расія дапамагаць Беларусі фінансава

Ці працягне Расія дапамагаць Беларусі фінансава / kommersant.ru
Тое, што Беларусь сёння можа даць Расіі, не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што сёння ім могуць даць Кітай і КНДР, расказаў у эфіры Еўрарадыё палітолаг Аркадзь Мошэс.
— Паўночная Карэя проста эшалонамі дапамагала расійскаму войску, каб ім было чым страляць, са старых тыпаў узбраенняў. А яшчэ адправіла сваіх салдат. Лукашэнка ў гэтым спісе не тое каб не на першым месцы — ён ужо нават не на трэцім, а дзесьці ў раёне пятага.
Эксперт таксама адзначае, што Расія не зусім разумее, якое ў яе будзе становішча ў эканоміцы, а ад гэтага залежыць дапамога для Беларусі.
— Вядома, знайсці некалькі лішніх мільярдаў для Беларусі было б не такой складанай задачай, але ці захоча Пуцін гэта рабіць, мы не ведаем. Мы бачым, што ў Расіі нічога не абрынулася [эканоміка — Еўрарадыё] і не магло абрынуцца.
Бо гэта не савецкі рэжым — гэта рынкавая эканоміка, своеасаблівая, але якая працуе. Але аплачваць вайну ўсё складаней: то тут увядуць санкцыі супраць нейкіх танкераў, то тут на хвост наступяць.
Я думаю, праз паўгода расійская эканамічная сітуацыя можа змяніцца. І калі яна пачне мяняцца ўсур'ёз, то будуць скарочаныя і ўсе дапамогі, якія плацяцца Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.