Бясплатнага роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй як не было, так і няма

Роўмінг

Роўмінг

Бясплатнага роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй як не было, так і няма. Абаненты па-ранейшаму плацяць за сувязь за мяжой. Хоць і менш, чым раней.

"Адмена роўмінгу" нібыта адбылася 1 сакавіка. Насамрэч, без актываванага міжнароднага роўмінгу кліент з беларускай сімкай карыстацца паслугамі мабільнай сувязі ў Расіі не зможа. А адменены роўмінг не патрабуе актывацыі дадатковых паслуг.

На "льготныя" званкі і інтэрнэт дзейнічаюць ліміты. Пры іх перавышэнні вяртаюцца драконаўскія роўмінгавыя тарыфы. Урэшце, беларусы не могуць карыстацца расійскімі тарыфамі і наадварот.

Новыя ўмовы, да якіх "Саюзная дзяржава" ішла дзесяць гадоў, — гэта проста аблегчаная версія роўмінгу. А навіны пра "адмену роўмінгу" — не больш як маркетынгавы ход, які стварае ілюзію аб'яднання мабільнага рынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.