"Бачыць яго не хочуць" — эксперты пра тое, чаму Лукашэнка не паляцеў у Кітай

Чаму Лукашэнка не паляцеў у Кітай?

Чаму Лукашэнка не паляцеў у Кітай? / БЕЛТА

"Кітай, як і Захад, сёння ўспрымае Беларусь як працяг Расіі ў заходнім кірунку", — такую думку выказаў у эфіры Еўрарадыё палітолаг Аркадзь Мошас.

Па словах эксперта, хутчэй за ўсё, Кітаю не было ніякай цікавасці запрашаць Лукашэнку да сябе ў краіну з візітам, які нібыта мусіў адбыцца за некалькі дзён да "выбараў" у Беларусі.

— Я не выключаю, што Пуцін таксама мог закінуць слоўца, маўляў Аляксандра Рыгоравіча пакуль не запрашайце, я сам буду ездзіць. А яшчэ быў прэцэдэнт, калі ў канцы 2023 года быў саміт «Пояса і пуці» ў Кітаі, — Лукашэнку не запрасілі. Яго не паставілі на адной фатаграфіі побач з Пуціным ці Сі Цзіньпінам. Так, яму далі потым магчымасць прыехаць у Кітай, а вось у групе людзей, якія павінны былі рэальна пра нешта дамовіцца, Лукашэнкі не апынулася.

Мошас кажа, што магчыма, і цяпер у Лукашэнкі проста не было ніякага запрашэння з Кітая. Тым больш, што паводле стандартаў дыпламатычных пратаколаў, Лукашэнка не можа прыехаць у Кітай два разы запар — павінна вытрымлівацца чарговасць, каб і Сі Цзіньпін таксама наведаў Мінск.

Паліталагіня Роза Турарбекава мяркуе, што зараз Лукашэнку нідзе не хочуць бачыць, нават на Усходзе. Экспертка кажа, што гэта новы трэнд.

— Можа быць, праз нейкі час нам стане ясна, чаму так адбылося [Скасаванне візіту ў Кітай. — Еўрарадыё]. Так, яго прызналі, яго павіншавалі, але бачыць яго не хочуць, нідзе. Мы фіксуем гэтыя трэнды, але нам проста не хапае інфармацыі. 

Нагадаем, 3 студзеня на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама Лукашэнка заявіў, што да выбараў плануе ажыццявіць візіт у Кітай.

— І міжнародныя візіты, у Кітай візіт. Такія візіты, ад якіх нельга адмовіцца. Таму што гэта будучыня нашай дзяржавы. Што такое сустрэча з Сі Цзіньпінам і візіт у Кітай? Гэта будучыня нашай краіны. Супрацоўніцтва з Кітаем — гэта вялікая справа, — сказаў Лукашэнка.

Аднак ніякага візіту так і не адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі