Прарэктарка БДУ пісала справаздачы ў КДБ, як "перавыхоўвала" васьмярых студэнтаў

Ганна Бакун / journ.bsu.by
Прарэктарка БДУ Ганна Бакун на працягу 2023/2024 навучальнага года перавыхоўвала васьмярых студэнтаў з дапамогай спецмерапрыемстваў. Пра гэта прадстаўніца ўніверсітэцкай адміністрацыі напісала справаздачу ў КДБ. Дакумент трапіў у распараджэнне хакерскай групы "Кіберпартызаны".
прарэктарка піша, што са студэнтамі праводзілі "сістэмную ідэалагічную працу", накіраваную на "недапушчэнне супрацьпраўных дзеянняў у сферы прапаганды і рэабілітацыі нацызму".
так, у кастрычніку 2023-га іх вадзілі на сустрэчу з прадстаўніком пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска — там ім расказвалі пра генацыд беларускага народа. У лістападзе паказалі фільм пра супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка з пазыўным "Нірвана", якога ў 2021 годзе пры штурме кватэры застрэліў айцішнік Андрэй Зэльцэр. Месяцам пазней студэнтам дэманстравалі фільм "Споведзь тэрарыста СБУ" пра падрыў расійскага самалёта ў Мачулішчах.
Таксама для студэнтаў правялі сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алегам Гайдукевічам, з імі здымалі відэаролік на "Марафон ваенных песень".
Таксама ў справаздачы гаворыцца, што на травень 2024 года быў заплаваны візіт студэнтаў у жодзінскую турму. Праўда, невядома, ці адбылася гэтая паездка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.