Яшчэ 45 спецыяльнасцяў закрыюць у беларускіх ВНУ

У ВНУ закрыюць падрыхтоўку па 45 спецыяльнасцях, ілюстрацыйнае фота

У ВНУ закрыюць падрыхтоўку па 45 спецыяльнасцях, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У беларускіх ВНУ закрыюць яшчэ 45 спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца навучанне. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Такім чынам Міністэрства адукацыі выконвае патрабаванне Лукашэнкі спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў вышэйшых навучальных установах. 

Чыноўнік расказаў, што ў мінулым навучальным годзе беларускія ўніверсітэты спынілі падрыхтоўку па 12 спецыяльнасцях, у гэтым — яшчэ па 45. "У наступным навучальным годзе цалкам завершым няпрофільнае навучанне ў беларускіх ВНУ", — падкрэсліў Іванец.

Чыноўні паабяцаў, што цалкам падрыхтоўка па "закрытых спецыяльнасцях" не спыніцца. Але рыхтаваць спецыялістаў па іх працягнуць толькі ва ўніверсітэтах, дзе ёсць "адпаведныя навуковыя школы, кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, неабходная матэрыяльна-тэхнічная база".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.