20-рублёвую беларускую манету прадаюць за 15 тысяч рублёў

Манета, выстаўленая на аўкцыён

Манета, выстаўленая на аўкцыён / ay.bу

Незвычайны лот з'явіўся на аўкцыёне ay.bу. Там на таргі выставілі манету з серыі "Спорт" наміналам 20 рублёў, выпушчаную ў 2012 годзе.

Гэта калекцыйная срэбраная манета дыяметрам 39 міліметраў. Важыць яна 33,63 грама. Адчаканілі манету ў Варшаве.

Яе асаблівасць у тым, што ў 2020-м годзе яе пакрылі рэдкім металам — танталам. Такіх манет усяго 99 штук.

Прадае яе ТАА "Белнумізматыка". 15 000 рублёў — гэта стартавы кошт лота.

Завершыцца аўкцыён 21 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.