Як выглядаюць самыя дарагія катэджы ў Беларусі?

Від на фантан / Realt
Катэдж з участкам зямлі прадаюць у вёсцы Сасновае Смалявіцкага раёна недалёка ад Мінска прадаюць амаль за 4 млн долараў, піша партал пра нерухомасць Realt.
Апроч улачна дома ў комплекс уваходзіць домік для гасцей і летняя кухня з саунай.
У доме — 5 спальняў, банкетная зала, кіназала, спа-зона. Мэбля і тэхніка, якія знаходзяцца ў доме, уваходзяць у заяўлены кошт. На тэрыторыі дома ёсць альтанка і нават фантан. Матэрыялы для будаўніцтва прывозілі з Італіі, Іспаніі, Германіі, Бельгіі і нават Ірана. Дом выставілі на продаж яшчэ ўвосень, але пакуль пакупнік не знайшоўся.
Некаторы час гэта быў самы дарагі дом сярод выстаўленых на продаж у Беларусі. Але зараз ён займае толькі трэцяе месца ў топе.
На другім месцы — катэдж у "Драздах" роўна за 4 млн долараў.
А на першым месцы — асабняк у стылі барока (так яго пазіцыянуе прадавец).
Гэты дом знаходзіцца ў Мінскім раёне і каштуе амаль 5 мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.