Блогерка з Мінска спрабавала пражыць дзень на 100 рублёў — у яе не атрымалася

Блогерка Raidensy / Onliner.by
Беларуская блогерка Рэйдэнсі (сапраўднае імя дзяўчыны — Даша) зняла для TikTok чэлендж пра тое, як яна спрабуе пражыць дзень у Мінску на 100 рублёў. Але ўкласціся ў ліміт ёй не ўдалося: да канца дня яна патраціла 107 рублёў.
Праўда, дзень яна пачала з шопінгу на 70 рублёў. З іншага боку, пасля яна бясплатна паснедала трыма стравамі ў кафэ, таму астатнія 30 рублёў маглі б і не стаць праблемай.
У каментарах пад відэа многія карыстальнікі выказалі здзіўленне, як яна не змагла ўкласціся ў 100 рублёў. "Студэнты жывуць месяц на 120", — напісала адна з карыстальніц TikTok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.