39-гадовы Ігар Стасевіч падпісаў кантракт з казахстанскім "Туранам"

Ігар Стасевіч у Казахстане / vk.com/fc_atyrau
39-гадовы беларускі футбаліст Ігар Стасевіч падпісаў кантракт з казахстанскім "Туранам". У мінулым сезоне ён выступаў за "Атыраў", правёў 27 матчаў, забіў пяць галоў і аддаў сем выніковых перадач.
"Туран" трэніруе беларускі трэнер Віталь Жукоўскі. У гэтым клубе таксама ёсць беларусы Ягор Хаткевіч, Руслан Юдзянкоў і Васіль Соўпель, нагадвае "Трыбуна".
Стасевіч — былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, выступаў за БАТЭ (прызнаваўся найлепшым гульцом года), "Гомель", мінскае "Дынама", "Шахцёр", гуляў у Расіі. У Казахстане з 2023 года, быў капітанам "Атыраў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.