Беларускі брамнік Ягор Хаткевіч падпісаў кантракт з казахстанскім клубам
Ягор Хаткевіч / https://www.facebook.com/fcisloch
Беларускі брамнік Ягор Хаткевіч падпісаў кантракт з казахстанскім футбольным клубам "Атырау". Ён ужо паўдзельнічаў у некалькіх спарынгах каманды, паведамляе яго прэс-служба. Хаткевічу 34 гады. Мінулы сезон ён правёў у мінскім "Дынама".
"Атырау" трэніруе беларускі трэнер Віталь Жукоўскі. Нядаўна кантракт з клубам падпісаў 37-гадовы Ігар Стасевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.