Байдэн — пра "найбуйнейшае вызваленне запасаў нафты ў гісторыі"
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у звароце да нацыі аб'явіў пра "найбуйнейшае вызваленне запасаў нафты ў гісторыі". Гаворка пра стратэгічны нафтавы рэзерв Злучаных Штатаў. На працягу шасці месяцаў на рынак будзе штодня пастаўляцца па мільёну барэляў "чорнага золата". І гэта дазволіць знізіць цэны на бензін у краіне — да канца года патрэбы амерыканскага рынку будуць задаволеныя, паведамляе golosameriki.com.
Праблемы з цэнамі на бензін узніклі спачатку з-за пандэміі каранавіруса, а пасля з-за вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.