Байдэн у сваёй прамове на віленскім саміце NATO згадаў Беларусь

Джо Байдэн на віленскім саміце NATO / AP
Джо Байдэн на віленскім саміце NATO / AP

Падчас свайго выступу на саміце NATO у Вільні прэзiдэнт ЗША Джо Байдэн згадаў Беларусь.

"Многія з вас ведаюць, наколькі важна мець магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта важна для людзей ва ўсім свеце. Не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца, каб іх галасы былі пачутыя.

І ніколі, ніколі не здавайцеся, працягвайце змагацца за лепшае заўтра. Абарона свабоды гэта не справа аднаго дня ці года — гэта справа ўсяго жыцця", — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Саміт NATO у Вільні праходзіў 11-12 ліпеня. У некаторых мерапрыемствах саміту прыняла ўдзел лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі