Беларус Ігар Бокі цяпер уваходзіць у топ-10 паралімпійцаў за ўсе часы
Ігар Бокі
Беларус Ігар Бокі цяпер уваходзіць у топ-10 паралімпійцаў за ўсе часы. Спартовец мае 20 узнагарод гульняў: 18 залатых, адну срэбраную і адну бронзавую.
Больш чым у беларуса залатых медалёў толькі ў 4 паралімпійцаў у гісторыі, то бок ён можа трапіць нават у топ-5. Але дакладнае месца Ігара ў рэйтынгу залежыць ад вынікаў іншых спартоўцаў у Парыжы.
Лідаркай па колькасці залатых медалёў на Паралімпійскіх гульняў з’яўляецца амерыканская плыўчыха Трыша Зорн — 41 узнагарода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.