Беларусь прапанавала Расіі аднавіць тавараабарот у памеры 40 млрд долараў

Беларусь прапанавала Расіі аднавіць тавараабарот у памеры 40 млрд долараў

Беларусь прапанавала Расіі аднавіць тавараабарот у памеры 40 млрд долараў. 13 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў саюзнай дзяржавы беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў прапанаваў гэтую лічбу замацаваць у якасці стратэгічнай задачы, інфармуе сайт government.by.

У сваім выступленні Кабякоў нагадаў, што летась узаемны тавараабарот Беларусі і Расіі павялічыўся на 23,5%, ён склаў больш за 32 млрд долараў. На 80% ён быў забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах, найперш у расійскім рублі. Паводле слоў Андрэя Кабякова, ён хацеў бы, каб узаемны тавараабарот фармаваўся выключна ў нацыянальных валютах. І каб замацавалася тэндэнцыя да росту тавараабароту.

"Перакананы, што нам удасца не толькі захаваць дасягнуты ўзровень міжурадавых адносін, але і падняць яго на новую вышыню", — сказаў прэм'ер-міністр Беларусі. Больш падрабязна пра пасяджэнне гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі