Беларусь значна нарасціла экспарт бензіну ва Украіну. Хто за гэтым можа стаяць

Бізнесмен Мікалай Варабей, кіраўнік КСП Віктар Шэйман і ўкраінскі палітык Віктар Медзвядчук / калаж Еўрарадыё
Бізнесмен Мікалай Варабей, кіраўнік КСП Віктар Шэйман і ўкраінскі палітык Віктар Медзвядчук / калаж Еўрарадыё

Экспарт беларускага бензіну ва Украіну ў студзені склаў 77 тысяч тон — гэта на 60% больш, чым у студзені 2020-га. Для параўнання: у 2019-м такі ж аб'ём паліва Беларусь паставіла ва Украіну за два месяцы.

Гаворка ідзе пра буйныя сумы. Тона беларускага аўтамабільнага паліва да канца мінулага года каштавала для Украіны ад 380 да 420 долараў у залежнасці ад тыпу. А значыць, кошт усяго пастаўленага ў студзені бензіну можа перавышаць $30 млн.

Пры гэтым далёка не ўсе гэтыя грошы ідуць вытворцам — "Нафтану" і Мазырскаму НПЗ. Частка "асядае" ў экспарцёраў. І тут пачынаецца самае цікавае.

Хто прадае беларускі бензін?

Да 2020 года афіцыйна экспартаваць прадукцыю беларускіх НПЗ мела права толькі Беларуская нафтавая кампанія. Яе акцыянерамі з'яўляюцца Мазырскі і Наваполацкі НПЗ, а таксама "Беларуснафта" — гэта значыць экспарцёр фактычна належыць дзяржаве.

Але летам у краіне была створана Новая нафтавая кампанія, якой таксама дазволілі экспартаваць нафтапрадукты. Кантрольны пакет акцый ННК належыць набліжанаму да Лукашэнкі бізнесмену Мікалаю Вараб'ю, мінарытарыі — Банк развіцця і Беларуская чыгунка. Сярод магчымых саўладальнікаў раней называўся яшчэ адзін беларускі алігарх і даўні партнёр Вараб'я — Аляксей Алексін. Аднак пацвярджэння гэтая інфармацыя не знайшла.

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі