Беларусь зноў здае пазіцыі ў Глабальным інавацыйным рэйтынгу
Тэхналогіі і міліцыя / sb.by
Беларусь апусцілася ў Глабальным інавацыйным рэйтынгу з 80 на 85 радок бліжэй да Албаніі і Егіпта. Гэта дадзеныя са свежага даклада Global Innovation Index Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. У ім краіны ацэньваюцца па ўзроўні інавацыйнага развіцця. Беларусь . На гэта звярнуў увагу рэсурс devby.io. Эксперты аналізуюць інавацыйнае развіццё ў 133 краінах.
Аўтары індэкса параўноўвалі краіны па сямі параметрах. Параметры аб'яднаны ў два субіндэксы — "рэсурсы інавацый" (інстытуты, чалавечы капітал і даследаванні, інфраструктура, узровень развіцця рынку і бізнесу) і "вынікі інавацый" (развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, вынікі крэатыўнай дзейнасці). Па першым субіндэксе Беларусь займае 69 месца, але па пазіцыі "рэсурсы інавацый" — 102 месцы. Адзначым, што летась становішча было лепшым па абодвух напрамках — краіна займала 66-ы і 88-ы радкі адпаведна.
Рэйтынг ужо 14-ы раз узначаліла Швейцарыя. За ёй ідуць Швецыя, ЗША, Сінгапур і Вялікабрытанія. Цалкам даклад можна паглядзець па спасылцы. Адзначым, што ў 2021 годзе наша краіна займала 62-гі радок у рэйтынгу, а ў 2022 годзе — 77-ы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.