У Беларусі хочуць стварыць інстытут штучнага інтэлекту

Чыноўнікі ўжо распрацоўваюць першыя стандарты ў сферы ШІ

Чыноўнікі ўжо распрацоўваюць першыя стандарты ў сферы ШІ / pixabay.com

У Беларусі плануюць стварыць Інстытут штучнага інтэлекту. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла прадстаўніца Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Аксана Грышкевіч. Яна таксама нагадала аб праекце нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця нашай краіны да 2040 года. У гэтым дакуменце зроблены акцэнт на развіццё рэспублікі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту ў розных сферах. "Гэта і ахова здароўя, адукацыя, прамысловасць, энергетыка і транспарт, сельская гаспадарка, турызм, жыллёва-камунальная гаспадарка, гандаль, культура і нават сфера фінансавага рынку. Таму стандартызацыя закране ўкараненне штучнага інтэлекту ў гэтых сферах", — прыводзіць словы Грышкевіч Reformby.org.

Ужо ідзе распрацоўка стандартаў. Першыя 12 нацыянальных стандартаў ўжо ўведзеныя. У іх аснове, па словах Грышкевіч, ляжаць расійскія напрацоўкі. Гаворка ідзе пра стандарты выкарыстання ШІ на аўтамабільным транспарце для вытворчасці выпрабаванняў беспілотных транспартных сродкаў. Акрамя таго, цяпер Дзяржстандарт разам з Акадэміяй навук і Мінсувязі прапрацоўвае яшчэ 10 дзяржстандартаў у сферы штучнага інтэлекту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі