Беларуса ў Маскве завербавалі ў расійскую армію, ён ужо ва ўкраінскім палоне

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / ria.ru

Беларуса летам у Маскве завербавалі ў расійскую армію, ён ужо ва ўкраінскім палоне. Мужчына на відэа называе сябе Максімам Валянцінавічам Запекам, 1990 года нараджэння, жыхаром аграгарадка Хутар у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Кажа, што ў Беларусі працаваў мулярам. Пасля паехаў на працу ў РФ. Трапіў на нейкі час у акупаваны расіянамі Марыупаль, быў тынкоўшчыкам-маляром. Пасля Запека працаваў зваршчыкам у Маскве ў фірме "Гормост". У ёй яму і сказалі, каб ішоў у абласны ваенкамат у Маскве падпісваць кантракт (прыйшла "разнарадка", і адправілі з арганізацыі 4 чалавек). І беларус пайшоў. Кажа, што спадзяваўся зарабіць грошай. Сям'і ў яго няма, ёсць родны брат Яўген.

5 жніўня 2023-га быў прыняты на службу (ён падкрэслівае, што ў расійскую армію, не ў ПВК). Пасля адправілі на вучэбны палігон, а адтуль — ва Украіну. Беларус кажа, што яго "падманулі": "казалі, што буду развозіць ежу на тэрыторыі Украіны", а адправілі "як скаціну" штурмаваць украінскія пазіцыі. У палон трапіў пад Бахмутам. Запека называе сябе "дал****ам".

Максім Запека сцвярджае, што толькі ва ўкраінскім палоне даведаўся, што супраць расійскай арміі ваюе полк імя Каліноўскага, які складаецца з беларусаў.

Раней ужо было вядома пра беларусаў, у тым ліку і загінулых, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі. Некалькі чалавек трапілі ва ўкраінскі палон.

Беларуса ў Маскве завербавалі ў расійскую армію, ён ужо ва ўкраінскім палоне
t.me/balaganoffnews/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі