Беларуска не знайшла ў Варшаве глазураваных сыркоў і навучылася іх гатаваць

Беларускія сыркі ў эміграцыі

Беларускія сыркі ў эміграцыі

Беларуска Элеанора засумавала ў Польшчы па глазураваных сырках — і навучылася іх гатаваць. Яе гісторыю апавядае выданне MOST Media.

У крамах, вядома, нейкія сыркі прадаюцца, але яны на смак зусім не такія, як у Беларусі. Такім чынам я зразумела, што гэтая ніша ў Варшаве вольная, і вырашыла яе заняць, — кажа Элеанора.

Дзяўчына паспрабавала гатаваць па некалькіх рэцэптах, якія знайшла ў сеціве, але ў выніку вывела уласны. Аснову сырка беларуска гатуе з тварагу, сметанковага альбо какосавага масла і цукру. Яна працірае тварог праз адмысловае сіта, а потым адпраўляе яго ў кухонны камбайн разам з маслам і цукрам.

Маса заліваецца ў сіліконавыя формачкі і ставіцца на некалькі гадзін у маразільнік. А потым сыркі акунаюцца ў адтоплены шакалад. Гэта самая складаная частка працэсу.

Шакалад дзеліцца на дзве часткі. Адна з іх награваецца, а потым у яе дадаецца шакалад пакаёвай тэмпературы. Пасля гэта ўсё ставіцца ў халадзільнік і астуджаецца да пэўнага стану — у кожнага шакаладу яно сваё. Тэмпературу шакаладнай масы трэба пастаянна вымяраць тэрмометрам. Усё гэта даволі працаёмкі працэс, які трэба кантраляваць, — расказвае дзяўчына.

Бізнес выйшаў у "плюс" ужо на трэці месяц. Напачатку Элеанора прадавала сыркі анлайн, а потым вырашыла пашырыць бізнес. Неўзабаве гэты дэсерт з'явіцца ў адной з варшаўскіх кавярняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі