Беларуская футбольная “маладзёжка” сенсацыйна разграміла Гібралтар — 10:0

Беларуская футбольная “маладзёжка” сенсацыйна разграміла Гібралтар — 10:0

Беларуская футбольная “маладзёжка” сенсацыйна разграміла аднагодкаў з Гібралтару ў стартавым матчы кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2021.

Паядынак прайшоў 8 чэрвеня ў Жодзіне на стадыёне “Тарпеда”. Першы тайм гаспадары поля скончылі з лікам 2:0, а затым галы пасыпаліся на гасцей адзін за адным. У выніку лік атрымаўся нечуваны — 10:0.

Павел Кляньё, паўабаронца мінскага “Тарпеда”, аформіў у сённяшняй гульні хэт-трык, такое ж самае дасягненне ў Івана Бахара, паўабаронцы “Мінска”. Па адным голе забілі хаўбэк “Энергетыка-БДУ” Арцём Шкурдзюк, форвард “Дняпра” Дзмітрый Падстрэлаў, форвард “Славіі” Арцём Пятрэнка і паўабаронца “Нафтана” Андрэй Альшанік.

Такіх буйных перамогаў моладзевая зборная Беларусі па футболе ніколі яшчэ не мела. Ранейшы рэкорд быў усталяваны ў 2007 годзе, калі “маладзёжка” перамагла зборную Сан-Марына з лікам 6:0

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі