Беларускі атрымалі жаночую прэмію імя Ганны Кляйн

Дар'я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч

Дар'я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч / boell.de

Беларускі атрымалі жаночую прэмію імя Ганны Кляйн. Яе прысуджае фонд Генрыха Бёля ў Германіі за барацьбу за гендарныя правы. Узнагародай уганаравалі праваабаронцу і абаронцу правоў жанчын Ірыну Альхоўка, феміністку-блогерку Дар'ю Афанасьеву і фем-актывістку, палітыка Юлію Міцкевіч.

"Дар'я, Ірына і Юлія ўвасабляюць асаблівую ролю жанчын у пратэстах з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, — піша журы прэміі. — Дар'я, Ірына і Юлія таксама былі ў першых шэрагах гэтых пратэстаў і змаглі пазбегнуць рэпрэсій і гвалту, якія пачаліся пасля пратэстаў, толькі дзякуючы вымушанай эміграцыі".

Адзначаецца, што ўручэнне прэміі мае на мэце праявіць салідарнасць з беларускамі і беларусамі, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі і трапілі пад пераслед. Таксама журы хоча "выказаць павагу за працяг грамадскай дзейнасці траіх лаўрэатак на карысць свабоднай і гендарна роўнай Беларусі ў дэмакратычнай Еўропе".

Беларускі атрымалі жаночую прэмію імя Ганны Кляйн
Дар'я Афанасьева / boell.de
Беларускі атрымалі жаночую прэмію імя Ганны Кляйн
Ірына Альхоўка
Беларускі атрымалі жаночую прэмію імя Ганны Кляйн
Юлія Міцкевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі