Беларускі дырыжор узначаліў Орхускі сімфанічны аркестр у Даніі
Дзмітрый Мацвіенка
33-гадовы беларус Дзмітрый Мацвіенка стаў галоўным дырыжорам Орхускага сімфанічнага аркестра ў Даніі. На сайце аркестра паведамляецца, што ён будзе заняты са жніўня 2024 года на тры поўныя сезоны.
На гэты тэрмін у аркестра запланаваны 21 сімфанічны канцэрт. Першы канцэрт у якасці галоўнага дырыжора Мацвіенка правядзе 12 верасня 2024 года.
Сам дырыжор заявіў, што для яго вялікі гонар заняць гэтую пасаду.
Раней Мацвіенка працаваў дырыжорам у Вялікім тэатры Беларусі, але два гады таму абвясціў пра сыход з калектыву. Ён расказаў, што падчас працы за мяжой, загадзя ўзгодненай з кіраўніцтвам тэатра, яго знялі з пастаноўкі оперы "Самсон і Даліла".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.