Беларускі пранкер правёў у РФ хрэсны ход з абразамі "святых" Сцяпана і Святланы

Педагогі на Камчатцы натхнёна глядзяць на Бандэру і суддзю з Баранавічаў

Педагогі на Камчатцы натхнёна глядзяць на Бандэру і суддзю з Баранавічаў / t.me/ula_bo/

Беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан арганізаваў у РФ хрэсны ход з абразамі "святых" Сцяпана і Святланы. На першым ён уставіў твар лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1930-1950-я гады Сцяпана Бандэры, а на другім — баранавіцкай суддзі Святланы Сняжко, якая прызнала "экстрэмісцкім" яго тг-канал. У школы Бохан звяртаўся ад імя "Расійскага гістарычнага таварыства" з прапановай паўдзельнічаць ва "ўсерасійскай акцыі памяці мясцовашанаваных святых". Згаданыя "святыя" нібыта сталі ахвярамі "кіеўскага рэжыму" і нядаўна былі "кананізаваны". І ў гэтую легенду некаторыя расійскія педагогі паверылі (напрыклад, на Камчатцы). Яны раздрукавалі рэпрадукцыі "абразоў" і здзейснілі "хрэсны ход", а пасля даслалі "справаздачу".

А вось у Забайкальскім краі ў школах западозрылі "ўкраінскую правакацыю" і звярнуліся ў паліцыю. Як піша SHOT, на адным з абразоў расіяне пабачылі... Святлану Ціханоўскую. Цяпер там праводзіцца "праверка".

Бохан, які жыве за мяжой, у апошнія гады арганізаваў у Расіі шматлікія акцыі. Напрыклад, калужскія настаўнікі і школьнікі, дзякуючы беларусу, павіншавалі з днём нараджэння Уладзіміра Пуціна, трымаючы ў руках фота... Бандэры.

Беларускі пранкер правёў у РФ хрэсны ход з абразамі "святых" Сцяпана і Святланы
t.me/ula_bo/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі