Беларускія хакеісты атрымалі валявую перамогу

Зборная Беларусі па хакею выйграла першы матч кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату свету ў каманды Нарвегіі. У овертайме рашаючую шайбу закінуў абаронца Руслан Салей
Лік матчу - 3:2 (0:1, 1:1, 1:0, 1:0) на карысць беларусаў. У нашай каманды, акрамя Салея, вызначыліся Аляксей Угараў і Міхаіл Грабоўскі.

Зборная Канады ўпэўнена перайграла чэхаў — 5:1.

Турнірная табліца групы F выглядае наступным чынам:

Канада — 9 ачкоў (3 гульні)
Фінляндыя — 6 (2)
Беларусь — 4 (3)
Чэхія — 3 (3)
Славакія — 1 (2)
Нарвегія — 1 (3)

2 траўня нашыя хакеісты гуляюць з Фінляндыяй, а 3 траўня — з Чэхіяй. У 1/4 фіналу выйдуць чатыры лепшыя каманды з групы.


Фота — Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі