Беларускія памежнікі прымушаюць адмаўляцца ад "карты паляка" — праваабаронцы
Карта паляка / gov.pl
Пры праходжанні беларускай мяжы ўладальніка "карты паляка" адпраўляюць "на размову" з супрацоўнікамі КДБ, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Пра наяўнасць "карты паляка" памежнікі даведваюцца з візы. Пазнака на ёй "Мэта выдання 24" сведчыць, што візу атрымалі на падставе гэтага дакумента.
Вядома пра выпадкі, калі кадэбэшнікі прапаноўваюць беларусам "добраахвотна" адмовіцца ад "карты паляка" і проста на мяжы напісаць заяву консулу. Калі хтосьці адмаўляецца гэта рабіць, яму пагражаюць "суткамі".
У верасні 2022 года паведамлялася, што для Беларусі з 2008 года было выдадзена 160 тысяч "картаў паляка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.