160 тысяч "Карт паляка" выдадзена ў Беларусі з 2008 года

Карта паляка
Карта паляка

160 тысяч "Карт паляка" выдадзена ў Беларусі за 14 гадоў — з 2008 года, калі пачала працаваць гэтая праграма. Лічбу публікуе праект "Беларусы ў Польшчы" са спасылкай на польскае Міністэрства замежных справаў.

6 верасня Аляксандр Лукашэнка чарговы раз абрынуўся з пагрозамі на тых, хто аформіў "Картку паляка". Грамадзян Беларусі могуць абавязаць інфармаваць аб атрыманні такіх дакументаў ці іншага грамадзянства. Цяпер паведамляць пра яго не абавязкова, але ўлады Беларусі не прызнаюць за ўладальнікамі сініх пашпартоў ніякага грамадзянства, акрамя беларускага.

Яшчэ крыху статыстыкі.

Больш за 54,8 тысячы беларусаў маюць дзейны від на жыхарства ў Польшчы:
- 29 311 пастаянных відаў на жыхарства,
- 22 656 часовых відаў на жыхарства,
- 3 140 падаліся на міжнародную абарону.

За 2022 год ужо прынята амаль 38,7 тысяч заяў на від на жыхарства ад грамадзянаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі