Беларускія санкцыі зменшаць паток цягнікоў з Літвы толькі на 10% у месяц

Грузавы састаў "Літоўскіх чыгунак" / litrail.lt
Грузавы састаў "Літоўскіх чыгунак" / litrail.lt

Колькасць саставаў, якія ідуць з Літвы транзітам праз Беларусь, пасля ўвядзення беларускіх санкцый скароціцца на 45 цягнікоў у месяц да 480-540. Пра гэта паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на літоўскую чыгунку (ЛЧ).

З 7 лютага Мінск не прапускае праз тэрыторыю РБ цягнікі з Літвы, якія перавозяць ўгнаенні і нафтапрадукты. У ЛЧ адзначылі, што гэтае абмежаванне зменшыць паток цягнікоў у Беларусь крыху больш, чым на 10%. Там таксама не выключылі, што гэтыя саставы будуць перанакіраваныя праз Польшчу ці Латвію.

У пачатку лютага стала вядома, што ўлады Беларусі ўводзяць забарону на транзіт па чыгунцы некаторых тавараў з Літвы.  Гэтае рашэнне было прынятае ў адказ на спыненне Літвой з 1 лютага транзіту беларускіх калійных угнаенняў. Іх везлі ў порт Клайпеды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі