Беларускую арганізацыю "Наш Дом" вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Вольга Карач / Ольга Карач / Еўрарадыё

Вольга Карач / Ольга Карач / Еўрарадыё

На Нобелеўскую прэмію міру за 2024 год вылучылі беларускую грамадскую арганізацыю "Наш Дом". Пра гэта паведамляе Міжнароднае бюро міру (IPB) на сваім сайце.

Разам з беларускай арганізацыяй на Нобелеўскую прэмію міру вылучаюць Расійскі рух адмоўнікаў ад вайсковай службы і Украінскі пацыфісцкі рух. Усе тры арганізацыі дапамагаюць дэзерцірам і адмоўнікам ад вайсковай службы з меркаванняў сумлення. Адпаведна, Украінскі пацыфісцкі рух дапамагае тым, хто не хоча падчас абарончай вайны трапіць ва ўкраінскае войска.

Кіраўніцай "Нашага Дому" з'яўляецца вядомая актывістка Вольга Карач. Раней Еўрарадыё распавядала, што партнёрамі "Нашага Дому" з'яўляюцца арганізацыі, якія заклікаюць адмовіцца ад паставак зброі Украіне.

Міжнароднае бюро міру — інтэрнацыянальны рух, заснаваны ў 1891 годзе. Арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру ў 1910 годзе за арганізацыю канферэнцый па раззбраенні. З 1970 года Міжнароднае бюро міру мае кансультацыйны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі