Беларусу, які ваяваў ва Украіне ў складзе расійскай ПВК, прысудзілі 10 гадоў
Максім Зязюльчык / прэс-служба СБУ
10 гадоў пазбаўлення волі атрымаў беларус, які ваяваў ва Украіне ў складзе расійскай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) "Рэдут". Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прызнаў яго вінаватым у найміцтве. Прысуд быў абвешчаны 25 студзеня.
СБУ паведамляла, што ён трапіў у палон 19 верасня. Як перадае "Радыё Свабода", завуць яго Максім Зязюльчык.
Яму 22 гады, ён ураджэнец Рудзенска. Паведамляецца, што падчас пачатку вайны ён служыў у Беларусі паводле кантракту. Ад камандзіра сваёй часці хлопец даведаўся пра ПВК "Рэдут" і вырашыў пайсці ў наёмнікі. У ліпені 2022 года ён прыехаў у расійскі Тамбоў і завербаваўся на фронт. Пасля трохдзённага навучання беларуса адправілі ва Украіну на пасаду кулямётчыка-рэтранслятара. 19 верасня атрымаў раненне ад свайго камандзіра ў нагу і быў узяты ў палон.
На судзе хлопец выказаў шкадаванне пра свае ўчынкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.