Украінцы ўзялі ў палон беларускага найміта, які служыў кулямётчыкам

Той самы беларус / СБУ
Той самы беларус / СБУ

Ва Украіне ў палон трапіў грамадзянін Беларусі, які наняўся ваяваць на баку Расіі, паведамляе прэс-служба Офіса генпракурора Украіны.

Як выявіла следства, 22-гадовы беларус ў ліпені 2022 года дзеля матэрыяльнай выгады добраахвотна падпісаў кантракт з прыватнай ваеннай кампаніяй "Рэдут". Ён ваяваў супраць украінцаў як кулямётчык-рэтранслятар.

У палон ён трапіў 19 верасня непадалёк ад Яцкаўкі Ліманскага раёна Данецкай вобласці.

Украінская пракуратура выставіла яму падазрэнні ва ўдзеле найміта ва ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях (ч. 4 арт. 447 КК Украіны). Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як піша @SBUkr, беларус паранены. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі