Беларусы ў верасні здавалі валюту ў абменнікі

Беларусы ў верасні здавалі валюту ў абменнікі

У верасні беларусы панеслі валюту ў абменнікі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.

Так, фізічныя асобы ў верасні прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 588,23 млн долараў. Купілі ж яны 574,04 млн долараў. Такім чынам, за верасень беларусы здалі на 14,19 млн долараў больш, чым купілі.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў верасні прадалі замежнай валюты на 1 млрд 398,17 млн долараў у эквіваленце. Купілі ж яны 1 млрд 451,7 млн долараў. Такім чынам, юрыдычныя асобы больш куплялі валюту, чым прадавалі — чыстая купля за верасень склала 53,53 млн долараў.

Фота: daypic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі