БелАЗ абурыўся, што на цацках расійскага вытворцы ёсць яго знак і падаў у суд
БелАЗ патрабуе знішчыць цацкі (ілюстрацыйнае фота)
БелАЗ абурыўся, што на цацках расійскага вытворцы (на самазвалах) ёсць яго знак і падаў у суд у РФ. Кампанія-адказчык "БАУМИ ТОЙС" зарэгістраваная ў Кастраме, таму іск пачалі разглядаць у гэтым горадзе. Вызначэнне Арбітражнага суда Кастрамской вобласці "аб спыненні іскавай заявы без руху" ад 17 студзеня апублікаванае на сайце kad.arbitr.ru. З дакумента вынікае, што БелАЗ хоча спагнаць сімвалічную суму — 50 тысяч расійскіх рублёў (больш за 500 долараў), але пры гэтым дамагаецца спынення продажу згаданых тавараў і іх знішчэння за кошт вытворцы.
Заява пакуль не была разгледжана ў судзе з-за таго, што не прадастаўлены доказы наяўнасці ў прадстаўніка, які падпісаў іскавую заяву, вышэйшай юрыдычнай адукацыі ці адпаведнай навуковай ступені. Але ў БелАЗа ёсць час да 17 лютага, каб выправіць гэтую заўвагу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.