Белчыгунка патлумачыла сінюю ізастужку на вакзальных надпісах у Мінску

Заклееныя надпісы на мінскім чыгуначным вакзале

Заклееныя надпісы на мінскім чыгуначным вакзале / blizko.by

Пасля публікацый у СМІ Беларуская чыгунка вырашыла пракаментаваць заклееныя сіняй ізастужкай англійскія надпісы на вакзале ў Мінску. Тлумачэнні агенцтву "Мінск-Навіны" даў начальнік чыгуначнай станцыі "Мінск-Пасажырскі" Аляксандр Дрожжа.

"Што тычыцца надпісаў у інфармацыйных палях электроннага табло, варта патлумачыць, што, у залежнасці ад канструкцыі, гэтыя надпісы выкананы рознымі спосабамі. У электронным выглядзе — непасрэдна на экране табло (святлодыёдны модуль) і ў статычным выглядзе — канструкцыі, прымацаваныя на клеевой аснове да табло. І замена апошніх у цяперашні час немагчымая па тэхналагічных прычынах, звязаных з нізкай тэмпературай вонкавага паветра. У сувязі з гэтым прынята часовае рашэнне па заклейванні інфармацыі на такіх табло. Пасля ўсталявання станоўчай тэмпературы вонкавага паветра канструкцыі будуць замененыя", — заявіў Дрожжа.

Пра англамоўныя надпісы, заклееныя на чыгуначным вакзале, стала вядома на гэтым тыдні. Іх прыкрылі ў рамках барацьбы з лацінкай. Цяпер усе надпісы, як заяўляюць чыноўнікі, будуць толькі на дзвюх дзяржаўных мовах — пабеларуску і па-руску.

Праўда, з дзяржаўнай беларускай мовай у чыгуначных чыноўнікаў не вельмі склалася. Пасля заўвагі СМІ яны памянялі рускую літару ў надпісе "Пакои маці і дзіцяці" — заявілі, што гэта абдрукоўка ад Т9. Аднак нескладовае "ў" у надпісе "Банкаўскія тэрміналы самаабслугоўвання" так і не паправілі.

Белчыгунка патлумачыла сінюю ізастужку на вакзальных надпісах у Мінску
Недапраўленыя памылкі на мінскім чыгуначным вакзале / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі