БелДІЭ: Прадастаўленне Wi-Fi-доступу ў інтэрнэт ўнутры транспарту — незаконна

БелДІЭ: Прадастаўленне Wi-Fi-доступу ў інтэрнэт ўнутры транспарту — незаконна

Прадастаўленне доступу Wi-Fi у інтэрнэт ўнутры транспарту без дакументаў незаконна і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, паведамляе рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ".

Спецыялісты прадпрыемства адзначаюць, што ў апошні час у медыях пачалі з’яўляцца публікацыі пра тое, што ў некаторых аўтобусах і маршрутных таксі прадастаўляецца доступ у інтэрнэт па Wi-Fi.

Але, паводле заканадаўства, не падлягае рэгістрацыі і эксплуатуецца без дазволаў БелДІЭ толькі абаненцкая апаратура Wi-Fi, “якая ўсталёўваецца ўнутры будынкаў і збудаванняў і не выкарыстоўвае антэны па-за будынкамі і збудаваннямі".

“Паколькі транспартныя сродкі не з’яўляюцца будынкамі, для выкарыстання кропак доступу Wi-Fi, усталяваных унутры транспарту, патрабуецца атрыманне дазвольных дакументаў у РУП БелДІЭ і правядзенне ўзгаднення з Міністэрствам абароны”, — паведамляе арганізацыя.

На дадзены момант за атрыманнем дакументаў для выкарыстанне кропак доступу Wi-Fi ўнутры грамадскага транспарту ў арганізацыю ніхто не звяртаўся. Па выяўленых фактах праводзіцца праверка, паведамляюць спецыялісты названага прадпрыемства.

Нагадаем, у сярэдзіне мінулага тыдня адзін з мабільных аператараў анансаваў праект, паводле якога арганізоўваўся бясплатны Wi-Fi доступу ў некаторых аўтобусах і маршрутных таксі ў Мінску і абласных цэнтрах. Праект планавалася здзейсніць да канца 2015 года, ахапіўшы дзясяткі маршрутаў грамадскага транспарту.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі