Берагчы сябе, не забываць свае каштоўнасці. Чым сёння заняцца моладзі ў Беларусі

На канцэрце Макса Каржа ў Мінску 

На канцэрце Макса Каржа ў Мінску  / @euroradio

Будаваць кам’юніці на лакальным узроўні. Такі адказ на пытанне “Чым сёння заняцца моладзі ў Беларусі?” прапанавала грамадская актывістка Алана Гебрэмарыям у эфіры Еўрарадыё.

“Мне здаецца, што адказ на гэтае пытанне цяпер у Беларусі — захоўваць сябе, берагчы сябе, але не забываць свае каштоўнасці. Трэба зразумець, што вам падабаецца, і спрабаваць трапіць у розныя арганізацыі непалітычнага кшталту. Дагэтуль ёсць шмат валанцёрскіх арганізацый, краязнаўчых, музычных, экалагічных і гэтак далей. Спрабуйце далучыцца да кам’юніці, да суполкі, абменьвайцеся досведам, шукайце новыя скілы і магчымасці”. 

Алана пагаджаецца, што ў дзяржаўных інстытуцыях магчымасцяў для самаразвіцця ўсё менш:

“Мала магчымасцяў засталося. Па сутнасці, выпаленае поле. Людзі могуць навучацца ва ўніверсітэце, але там таксама магчымасці абмежаваныя. Потым ідуць па месцы працы — і зноў ідэалагізацыя, абмежаванні і гэтак далей”.

Алана Гебрэмарыям была асуджаная на 2,5 года разам з яшчэ 11 фігурантамі "справы студэнтаў". Іх судзілі за арганізацыю студэнцкіх акцый пратэсту восенню 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі