Дзе беларусам атрымаць сучасную еўрапейскую адукацыю? Гайд Еўрарадыё
Учиться можно бесконечно
Не стаяць на месцы, крочыць далей, вучыцца, развівацца, а можа, арганізаваць нейкі свой сацыяльна важны праект? Усё гэта — нармальныя жаданні людзей, у якія б складаныя часы яны ні жылі. Сёння, нягледзячы ні на што, для беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой існуюць розныя магчымасці. Каб доўга не шукаць, Еўрарадыё разам з галоўнай рэдактаркай adu.place Кацярынай Бунінай падрыхтавалі агляд самых цікавых адукацыйных прапаноў.
Атрымайце адукацыю ў ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — гэта адзін з самых вядомых універсітэтаў, дзе студэнты займаюцца паводле мадэлі вольных навук. Тут можна навучыцца крытычна мысліць і глыбока разбірацца ў розных з’явах.
Акрамя вучобы ўніверсітэт прапануе міжнародныя актыўнасці і фінансавую падтрымку праектаў і самой вучобы. Дадаткова ў ЕГУ можна навучацца ў межах Летніх школ і адкрытых лекцый. Знайсці цікавую спецыяльнасць, даведацца пра выкладчыкаў і ўмовы паступлення можна на сайце.
Атрымайце паслядыпломную адукацыю ў Вольным беларускім універсітэце
Беларусы, якія прагнуць атрымаць сучасныя кампетэнцыі і веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў, могуць паступаць у Вольны беларускі ўніверсітэт.
У ім працуюць прафесары і выкладчыкі партнёрскіх еўрапейскіх і амерыканскіх ВНУ, а таксама беларускія выкладчыкі, пазбаўленыя магчымасці выкладаць у Беларусі.
Універсітэт прапануе больш за 21 курс: эканоміка, менеджмент, грамадства, лідарства, палітыка, права, гісторыя, краязнаўства і гэтак далей.
Курсы БВУ атрымліваюць сертыфікацыю ад еўрапейскіх партнёрскіх універсітэтаў.
Падрабязнасці глядзіце на сайце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.