У Беларусі з'явіцца акадэмія адукацыі. Навошта?

Школа, фота ілюстрацыйнае

Школа, фота ілюстрацыйнае

Мінадукацыі створыць у Беларусі Акадэмію адукацыі. Яна атрымаецца са зліцця ўстаноў "Нацыянальны інстытут адукацыі" і "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі".

Гэта будзе ўстанова дадатковай адукацыі дарослых. Яна будзе займацца праграмай павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкай кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама іх стажыроўкамі.

"Таксама ўстанова будзе выконваць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні ў галіне педагогікі, карэкцыйнай педагогікі, псіхалогіі, спецыяльнай псіхалогіі, узроставай фізіялогіі, сацыялогіі, філасофіі адукацыі, прыватных методык навучання і выхавання, тэорыі кіравання адукацыяй і сумежных з імі навук", — гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым партале.

Акадэмія таксама будзе правяраць падручнікі і навучальныя дапаможнікі, сачыць за станам адукацыі і дасягненнямі вучняў, каардынаваць арганізацыі, якія занятыя навукова-метадычным забяспечаннем адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі