У Беларусі могуць пачаць навучанне на прафесію "блогер"

У Беларусі будуць вучыць на блогера

У Беларусі будуць вучыць на блогера / pixabay.com

У Беларусі могуць распрацаваць праграму навучання па спецыяльнасці "блогер". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Праўда, ёсць адна ўмова: такая прафесія павінна з'явіцца ў Адзіным кваліфікацыйным даведніку пасад служачых Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"Мы зацікаўленыя ў тым, каб у нас было як мага больш запатрабаваных спецыяльнасцяў, каб прыцягваць абітурыентаў. Калі ёсць попыт у прадпрыемстваў, мы адкрываем новыя напрамкі", — пракаментавала гэтую ідэю намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі, начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.

Апошнім часам у Беларусі пракацілася хваля затрыманняў вядомых блогераў. Паведамлялася пра Ганну Бонд, Ларысу Грыбалёву, Дзяніса Кур'яна. Пасля затрыманняў у іх акаўнтах, як заўважылі журналісты, знікла рэклама беларускіх кампаній. Мяркуецца, што "на плыву" хочуць пакінуць толькі блогераў, шчыльна звязаных з дзяржавай і сілавымі структурамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі